Госці з "Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі"

09.02.2024

Нашу школу наведалі госці - слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі ўстановы адукацыі "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі", настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.
У ходзе сустрэчы госці пазнаёміліся з дзейнасцю школы, наведалі школьную экспазіцыю "Лёсу палатно", прынялі ўдзел у майстар-класе, міні-ўроку, пабывалі ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Сташкевіч Лілія Васільеўна прадставіла накірункі, у якіх працуе наша школа, звярнула ўвагу на асаблівасці навучання, выхавання і развіцця вучняў.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Лойша Таццяна Віктараўна правяла для слухачоў майстар-клас па тэме "Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне практыка-арыентаваных заданняў", міні-ўрок па тэме "Правапіс складаных прыметнікаў". У музейнай экспазіцыі "Лёсу палатно" вучні 6-х класаў пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Шаціло Святланы Мікалаеўны правялі экскурсію, пазнаёмілі з каштоўнымі экспанатамі выставы.
У кабінеце беларускай мовы і літаратуры госці пазнаёміліся з яго напаўняльнасцю, а таксама прынялі ўдзел у гульні "Марскі бой" як форме актывізацыі пазнавальнай дзейнасці.
Слухачы курсаў падчас рэфлексіі высока ацанілі змястоўную сустрэчу, цёплую атмасферу, утульнасць, выказалі словы падзякі за карысныя веды, новы і займальны матэрыял.