Музейная экспазіцыя "Лёсу палатно"


Урачыстае адкрыццё музейнай экспазіцыі “Лёсу палатно”

 

3 лістапада 2023 года адбылося ўрачыстае адкрыццё музейнай экспазіцыі “Лёсу палатно”. Да святочнай цырымоніі далучыліся намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна Грыцкевіч Жанна Анатольеўна і намеснік кіраўніка па асноўнай дзейнасці ДУ “Вучэбна-метадычны кабінет” Герасімовіч Таццяна Уладзіміраўна.

Першымі наведвальнікамі экспазіцыі сталі ўдзельнікі школьнага батлеечнага тэатра “Тралялёначка”, выхаванцы прышкольнага лагера і дзіцячага садку.

 


Пра музейную экспазіцыю “Лёсу палатно”

 

Профіль: комплексны.

Адрас: Гродзенская вобласць, г.Гродна, вул. Ф.Багушэвіча, 24, 230022.

 

Музейная экспазіцыя “Лёсу палатно” – гэта сінтэз навукі і мастацтва,  куточак беларускасці, нацыянальных абрадаў, сакральных ведаў аб спадчыне беларускага народа.

Экспазіцыя паведамляе аб адметнасцях падзелу тэрыторыі  Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX стст. у адпаведнасці з гістарычнымі, этнакультурнымі і лінгвістычнымі крытэрыямі на пэўныя рэгіёны, раскрывае таямніцы вырошчвання і апрацоўкі лёну на тэрыторыі Беларусі, распавядае аб самым распаўсюджаным і старажытным відзе народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – ткацтве, а таксама аб асаблівасцях вырабу і нашэння нацыянальных касцюмаў у пэўных рэгіёнах краіны.

Музейная экспазіцыя “Лёсу палатно”  аб'ядноўвае музейныя экспанаты, сабраныя з розных раёнаў Гродзенскай вобласці: Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Зэльвенскага. Крытэрыем адбору прадметаў для экспазіцыі з'явіліся камунікатыўныя ўласцівасці музейнага прадмета — інфарматыўнасць, экспрэсіўнасць, атрактыўнасць.

 

Над стварэннем музейнай экспазіцыі працавалі:

 

Ніцкая Людміла Уладзіміраўна – дырэктар школы.

Шаціло Святлана Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, – збор экспанатаў.

Бітук Аксана Тадэвушаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, – кіраўнік творчай групы.

Макарчык Ганна Мар’янаўна, педагог дадатковай адукацыі, –

дызайнерскае афармленне.

Барбух Юлія Анатольеўна, настаўнік пачатковых класаў, –

выраб лялек і пашыў нацыянальных касцюмаў.

Слонім Андрэй Васільевіч – майстар апрацоўшчык.

 

Год адкрыцця музейнай экспазіцыі: 3 лістапада 2023 года.

Музейны фонд складаецца з наступных калекцый: прадметы побыту і этнаграфіі, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, беларускія нацыянальныя строі, копіі фотаздымкаў.

Патэнцыял музейнай экспазіцыі выкарыстоўваецца ў працэсе ажыццяўлення эксперыментальнай, інавацыйнай, навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай дзейнасці.

Асноўныя напрамкі дзейнасці музейнай экспазіцыі: пошукава-даследчая, экскурсійная, фондавая, культурна-асветніцкая.

Аўтары: Каханоўская Ганна Мікалаеўна і Малашэня Ганна Валянцінаўна

 


 

Музейная экспазіцыя “Лёсу палатно” прапануе наведвальнікам наступныя экскурсіі:

«Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стст.»;

«Прадзенне і ткацтва»;

«Беларускі нацыянальны строй»;

«Куфар у вясельнай абраднасці».

 

 

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

  • ткацкі станок (кросны), пачатак ХХ ст.;
  • сукала, першая палова ХХ ст.;
  • мяліца, першая палова ХХ ст.;
  • калаўрот, першая палова ХХ ст.;
  • куфар, першая палова ХХ ст.;
  • прас вугальны, першая палова ХХ ст.;
  • матавіла, першая палова ХХ ст.;
  • рубель і валок, першая палова ХХ ст.;
  • прасніца, першая палова ХХ ст.;
  • рушнікі даматканыя вышываныя, прыкладна 1950 г.;
  • посцілкі даматканыя, прыкладна 1950 г.;
  • палатно даматканае, лён, другая палова ХХ ст.;
  • падзоры і фіранкі для ложка, прыкладна 1950 г.

 

 


 

Экспазіцыі музея

 

Экспазіцыя « Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стст.» знаёміць з падзелам тэрыторыі Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стст. на пэўныя рэгіёны ў адпаведнасці з гістарычнымі, этнакультурнымі і лінгвістычнымі крытэрыямі.

Экспазіцыя «Беларускія нацыянальныя строі» распавядае аб адметнасцях і асаблівасцях строяў пэўных этнаграфічных рэгіёнаў.

Экспазіцыя «Прадзенне і ткацтва» адлюстроўвае працэс апрацоўкі лёну, вырабу нітак і тканіны; у экспазіцыі прадстаўлены прадметы неабходныя для названага працэсу.

Экспазіцыя «Куфар у абраднай вясельнасці» знаёміць з роляй куфра ў абраднай вясельнасці і яго роляй у жыцці тагачаснай жанчына. У куфры змешчаны прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

 

Сардэчна запрашаем наведаць музейную экспазіцыю “Лёсу палатно”!

Кантакты: +375298806807 (Кацярына Баляславаўна)