1. Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. №101 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі)» открыть(.pdf)
2. Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2014г. №20 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22_жніўня_2012 г. №101» открыть(.pdf)
3. Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2014г. №163 «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22_жніўня_2012 г. № 101» открыть(.pdf)
4. Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2015 г. №131 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. №101» открыть (.pdf)
5. Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2017 г. № 46 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. № 101» (постановление вступило в силу 31 мая 2017 года)перейти
6. Постановление Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь от 29 июля 2020 г. № 69 «Об утверждении выпуска 28 Единого квалификационного справочника должностей служащих» перейти
7. Постановление Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь от 31 октября 2013 г. №106 «О внесении дополнений и изменений в некоторые постановления Министерства труда Республики Беларусь и Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь (изложена в новой редакции квалификационная характеристика должности «Руководитель физического воспитания») открыть(.pdf)
8. Положение о непрерывном профессиональном образовании руководящих работников и специалистов. Утверждено постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 15 июля 2011 г. № 954
46. Руководители организаций:
определяют потребности руководящих работников и специалистов в повышении квалификации, переподготовке, стажировке и обеспечивают реализацию их непрерывного профессионального образования;
организуют обучение работников в организации;
обеспечивают соблюдение гарантий работникам, направляемым для освоения содержания образовательных программ дополнительного образования взрослых, в порядке, установленном законодательством.
47. Руководители организаций обеспечивают направление:
работников внешнеэкономических и маркетинговых служб, педагогических работников учреждений образования, реализующих образовательные программы дошкольного, общего среднего, специального образования, дополнительного образования детей и молодежи, для получения образования при освоении содержания образовательной программы повышения квалификации руководящих работников и специалистов по мере необходимости, но не реже одного раза в 3 года;
педагогических работников из числа лиц профессорско-преподавательского состава для получения образования при освоении содержания образовательной программы повышения квалификации руководящих работников и специалистов или образовательной программы стажировки руководящих работников и специалистов по мере необходимости, но не реже одного раза в 5 лет;
иных работников для получения образования при освоении содержания образовательной программы повышения квалификации руководящих работников и специалистов по мере необходимости, но не реже одного раза в 5 лет.
9. Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2022 г. № 216 «Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. № 101»
Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 6 октября 2022 г. N 8/38826
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1 ЖНIЎНЯ 2022 Г. N 216
АБ ЗМЯНЕННI ПАСТАНОВЫ МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 22 ЖНIЎНЯ 2012 Г. N 101
На падставе падпунктаў 4.6 i 4.26 пункта 4 Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2011 г. N 1049, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
- Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 22 жнiўня 2012 г. N 101 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу)" наступныя змяненнi:
прэамбулу i пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"На падставе падпунктаў 4.6 i 4.26 пункта 4 Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2011 г. N 1049, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
- Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу) (дадаецца).";
у Iнструкцыi аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу), зацверджанай гэтай пастановай:
у частцы першай пункта 3 словы "праграм выхавання" замянiць словамi "адораных дзяцей i моладзi, праграм выхавання, аказаннi карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi";
пункт 4 дапоўнiць часткай наступнага зместу:
"Атэстацыя праводзiцца ў форме:
атэстацыйнай гутаркi - пры прысваеннi (пацвярджэннi) другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый;
квалiфiкацыйнага экзамену i атэстацыйнай гутаркi - пры прысваеннi (пацвярджэннi) вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст".";
у частцы трэцяй пункта 5 словы "педагагiчных пасадах" замянiць словамi "пасадах педагагiчных работнiкаў";
у пункце 6:
частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"6. Прысваенне квалiфiкацыйных катэгорый педагагiчнаму работнiку па кожнай займаемай пасадзе служачага ажыццяўляецца паслядоўна, за выключэннем выпадкаў, якiя прадугледжаны часткамi трэцяй - сёмай пункта 19, пунктамi 20 i 20-1 дадзенай Iнструкцыi.";
частку другую пасля слова "пасадзе" дапоўнiць словам "служачага";
пункт 8 пасля слова "пасадзе" дапоўнiць словам "служачага";
пункт 17 пасля часткi першай дапоўнiць часткай наступнага зместу:
"Тэрмiн прыняцця рашэння аб допуску да атэстацыi (адмове ў допуску) не павiнен перавышаць адзiн месяц з даты падачы заявы.";
у пункце 18:
абзац чацвёрты часткi першай выключыць;
у частцы другой слова "- чацвёртым" замянiць словамi "i трэцiм";
у частках чацвёртай i пятай пункта 19 словы "прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу i маюць стаж працы на гэтай пасадзе" замянiць словамi "маюць стаж працы на пасадах прафесарска-выкладчыцкага складу";
у частцы першай пункта 20:
абзац сёмы пасля слоў "кiраўнiка фiзiчнага выхавання," дапоўнiць словам "метадыста";
абзац дванаццаты пасля слова "канцэртмайстра" дапоўнiць словам ", метадыста";
абзац сямнаццаты пасля слова "метадыста," дапоўнiць словамi "педагога сацыяльнага,";
абзац васямнаццаты пасля слова "акампанiятара" дапоўнiць словамi ", педагога-псiхолага, настаўнiка-дэфектолага, педагога сацыяльнага";
пункт 20-1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"20-1. У выключным выпадку педагагiчны работнiк па хадайнiцтве кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi цi IП або атэстацыйнай камiсii без улiку прысвоенай раней квалiфiкацыйнай катэгорыi i (або) стажу працы на пасадзе служачага, па якой ён праходзiць атэстацыю, можа быць дапушчаны да атэстацыi на прысваенне:
другой квалiфiкацыйнай катэгорыi са згоды кiраўнiка структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi;
першай, вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi са згоды кiраўнiка структурнага падраздзялення абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi.";
часткi трэцюю i чацвёртую пункта 22 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Тэрмiн правядзення атэстацыi педагагiчнага работнiка не павiнен перавышаць трох месяцаў з даты азнаямлення атэстуемага з загадам аб правядзеннi атэстацыi.
У выпадку, калi атэстацыя праводзiцца ў форме квалiфiкацыйнага экзамену i атэстацыйнай гутаркi, тэрмiн правядзення атэстацыi педагагiчнага работнiка не павiнен перавышаць чатырох месяцаў з даты выдачы педагагiчнаму работнiку выпiскi з пратакола пасяджэння квалiфiкацыйнай камiсii (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - выпiска з пратакола) аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену гэтым педагагiчным работнiкам.";
частку пятую пункта 23 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Тэрмiн падрыхтоўкi атэстацыйных матэрыялаў не павiнен перавышаць двух месяцаў з даты азнаямлення педагагiчнага работнiка з загадам аб правядзеннi атэстацыi. У выпадку, калi атэстацыя праводзiцца ў форме квалiфiкацыйнага экзамену i атэстацыйнай гутаркi, тэрмiн падрыхтоўкi атэстацыйных матэрыялаў не павiнен перавышаць двух месяцаў з даты выдачы педагагiчнаму работнiку выпiскi з пратакола аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену.";
пункт 24 выключыць;
падпункты 30.3 - 30.6 пункта 30 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"30.3. педагагiчныя работнiкi - аўтары вучэбных выданняў (падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў, вучэбна-метадычных дапаможнiкаў, вучэбна-наглядных дапаможнiкаў, дапаможнiкаў, практыкумаў, рабочых сшыткаў, хрэстаматый), якiя афiцыйна зацверджаны або дапушчаны ва ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам адукацыi к выкарыстанню ў адукацыйным працэсе;
30.4. педагагiчныя работнiкi, якiя сталi пераможцамi абласнога (Мiнскага гарадскога) этапу або пераможцамi цi лаўрэатамi заключнага этапу рэспублiканскiх, мiжнародных конкурсаў прафесiйнага (педагагiчнага) майстэрства педагагiчных работнiкаў;
30.5. педагагiчныя работнiкi, якiя за апошнiя пяць гадоў падрыхтавалi пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi, Гран-пры, першае, другое, трэцяе месца) i (або) прызёраў:
мiжнародных алiмпiяд, заключнага этапу рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў устаноў адукацыi, якiя асвойваюць змест адукацыйных праграм базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi, спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi, прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, якая забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) i агульнай сярэдняй адукацыi, прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўнi, якая забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) i агульнай сярэдняй адукацыi, сярэдняй спецыяльнай адукацыi на падставе агульнай базавай адукацыi, а таксама рэспублiканскай алiмпiяды прафесiйнага майстэрства навучэнцаў, курсантаў устаноў, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi;
мiжнародных конкурсаў прафесiйнага майстэрства, заключнага этапу рэспублiканскiх конкурсаў прафесiйнага майстэрства, мiжнародных конкурсаў, фестываляў тэхнiчнай i мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi;
мiжнародных i рэспублiканскiх фестываляў, конкурсаў, выстаў, пленэраў, iншых спаборнiцтваў, тэле- i радыёпраектаў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства, а таксама афiцыйных спартыўных спаборнiцтваў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з рэспублiканскiмi каляндарнымi планамi, мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў, пераможцаў мiжнародных (рэспублiканскiх) фестываляў (конкурсаў) сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыi;
30.6. педагагiчныя работнiкi, якiм уручана пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў цi спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi;";
дапоўнiць Iнструкцыю пунктам 30-1 наступнага зместу:
"30-1. Ад здачы квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" вызваляюцца педагагiчныя работнiкi, якiя сталi пераможцамi ў намiнацыях чацвёртага (заключнага) этапу рэспублiканскага конкурсу прафесiйнага майстэрства педагагiчных работнiкаў "Настаўнiк года Рэспублiкi Беларусь".";
з частак другой i трэцяй пункта 35 словы "(вучэбных дысцыплiн)" выключыць;
у частцы першай пункта 37 словы "настаўнiкi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi, якiм прысвоена вышэйшая квалiфiкацыйная катэгорыя (квалiфiкацыйная катэгорыя "настаўнiк-метадыст"), выкладчыкi ўстаноў прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi" замянiць словамi "выкладчыкi, настаўнiкi, якiм прысвоена вышэйшая квалiфiкацыйная катэгорыя (квалiфiкацыйная катэгорыя "настаўнiк-метадыст")";
пункт 38 дапоўнiць часткай наступнага зместу:
"Па кожным напрамку педагагiчнай дзейнасцi экзамен праводзiцца не меней аднаго разу ў квартал.";
з пункта 40 другi сказ выключыць;
у частцы першай пункта 44 словы "пасяджэння квалiфiкацыйнай камiсii за подпiсам кiраўнiка ўстановы адукацыi (далей - выпiска з пратакола)" замянiць словамi "за подпiсам кiраўнiка ўстановы адукацыi";
частку другую пункта 50 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Вынiкi атэстацыi аб'яўляюцца работнiку пасля галасавання.";
пункты 53 i 54 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"53. Атэстацыйныя матэрыялы, заява, пратаколы пасяджэння атэстацыйнай камiсii захоўваюцца ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства.
- Пры парушэннi парадку правядзення атэстацыi атэстацыйнай камiсiяй арганiзацыi сiстэмы адукацыi педагагiчны работнiк у дзесяцiдзённы тэрмiн з дня азнаямлення з рашэннем атэстацыйнай камiсii мае права звярнуцца з заявай у атэстацыйную камiсiю структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi, а пры парушэннi, дапушчаным атэстацыйнай камiсiяй структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi, - у атэстацыйную камiсiю структурнага падраздзялення абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi.
Пры выяўленнi парушэнняў парадку атэстацыi атэстацыйная камiсiя, у якую паступiла заява педагагiчнага работнiка, мае права адмянiць рашэнне атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi (структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi) i ў месячны тэрмiн з дня звароту правесцi паўторную атэстацыю педагагiчнага работнiка, у дачыненнi да якога былi дапушчаны парушэннi.
У выпадку, калi парушэннi парадку атэстацыi былi дапушчаны ў дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi атэстуецца ў атэстацыйнай камiсii структурнага падраздзялення абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi, па звароце педагагiчнага работнiка для яго паўторнай атэстацыi ствараецца iншая атэстацыйная камiсiя структурнага падраздзялення абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi. У склад дадзенай камiсii не могуць быць уключаны асобы, якiя прымалi рашэнне ў дачыненнi да гэтага педагагiчнага работнiка пры папярэдняй атэстацыi.
Рашэнне атэстацыйнай камiсii, якое прынята ў выпадках, прадугледжаных часткамi другой i трэцяй дадзенага пункта, лiчыцца канчатковым.";
пункт 55 выключыць;
з пунктаў 4, 6 - 8 дадатка да гэтай Iнструкцыi словы "(вучэбная дысцыплiна)" у адпаведных склоне i лiку выключыць.
- Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства спорту и турызму
Рэспублiкi Беларусь
Брэсцкi абласны
выканаўчы камiтэт
Вiцебскi абласны
выканаўчы камiтэт
Гомельскi абласны
выканаўчы камiтэт
Гродзенскi абласны
выканаўчы камiтэт
Магiлёўскi абласны
выканаўчы камiтэт
Мiнскi гарадскi
выканаўчы камiтэт
Мiнскi абласны
выканаўчы камiтэт
Цэнтральны камiтэт
Беларускага прафесiйнага
саюза работнiкаў адукацыi i навукi
Об аттестации педагогических работников открыть(.pdf)
ОСОБЕННОСТИ ПРОВЕДЕНИЯ АТТЕСТАЦИИ ПЕДАГОГИЧЕСКИХ РАБОТНИКОВ перейти