УМО учителей белорусского языка и литературы
План работы вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Метадычная тэма на 2024/2025 навучальны год:
«Рэалізацыя задач Года якасці сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», у тым ліку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў».
Мэта: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка па пытаннях фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў сродкамі вучэбнага прадмета.
Задачы:
- павысіць узровень валодання настаўнікамі сучаснай нарматыўнай прававой і вучэбна-метадычнай базай адукацыйнага працэсу, у тым ліку па пытаннях фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў сродкамі вучэбнага прадмета;
- абагульніць тэарэтычныя асновы функцыянальнай адукаванасці і зрабіць агляд вопыту выкарыстання тэхналогій фарміравання фунцыянальнай адукаванасці вучняў;
- садзейнічаць асэнсаванай зацікаўленасці настаўнікаў работай па фарміраванні функцыянальнай адукаванасці вучняў праз павышэнне ўзроўню самаадукацыі, вывучэнне і ўкараненне новых адукацыйных тэхналогій;
- забяспечыць метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў.
ТЭМАТЫКА ПАСЕДЖАННЯЎ
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАГА АБ’ЯДНАННЯ
НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
Ў 2024/2025 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ
Тэматыка паседжанняў |
Дата |
Форма |
Пытанні для абмеркавання |
Адказныя |
Сучасныя вучэбныя заняткі па беларускай мове і літаратуры ў кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў
|
Кастрычнік |
Навучальны семінар |
Навукова-метадычны блок: 1.Паняцце функцыянальнай граматнасці. Вынікі даследавання НДЯА. 2. Фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры з дапамогай сучасных, у тым ліку інфармацыйна-камп’ютарных, тэхналогій і метадаў навучання (развіццё крытычнага мыслення, «адкрытая прастора», шматмерныя дыдактычныя інструменты, праблемнае навучанне і інш.). Вучэбна-метадычны блок: 1.Рэалізацыя міжпрадметных сувязяў беларускай мовы і літаратуры з мэтай фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў. 2.Выкарыстанне праектна-даследчай дзейнасці на ўроках беларускай мовы і беларускай літаратуры ў кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў. Практычны блок: Калейдаскоп педагагічных ідэй. Прэзентацыя ўласных педагагічных ідэй і знаходак, якія садзейнічаюць фарміраванню функцыянальнай граматнасці вучняў. |
Снацкая І.І.
Лойша Т.В.
Малаш М.А.
Ясюкевіч Ю.С.
Настаўнікі ВМА |
Эфектыўныя метады і прыёмы падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове, а таксама да выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі |
Студзень |
Семінар- практыкум |
Навукова-метадычны блок: 1.Асаблівасці арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове. Структура тэста. Спецыфікацыя тэстаў. 2. Пераказ як форма экзамену. Віды пераказаў. Класіфікацыя пераказаў. Асаблівасці правядзення і напісання.
Вучэбна-метадычны блок: 1.Комплексны падыход пры актуалізацыі і сістэматызацыі ведаў, уменняў і навыкаў па арфаграфіі пры падрыхтоўцы да экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. 2.Сучасныя падыходы да працы над пераказам пры падрыхтоўцы да выніковай атэстацыі па беларускай мове па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. 3.Комплексная праца з тэкстам як аснова для падрыхтоўкі вучняў да экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Арганізацыя працы са зборнікам экзаменацыйных тэкстаў.
4.Падрыхтоўка вучняў да экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі ў кантэксце фарміравання ў вучняў функцыянальнай граматнасці, у асаблівасці чытацкай граматнасці.
Практычны блок: Стварэнне скарбонкі метадычных ідэй «Эфектыўныя метады і прыёмы падрыхтоўкі вучняў 9, 11 класаў да экзаменаў».
|
Снацкая І.І.
Санько Г.В.
Юшкевіч А.В.
Маркевіч К.Г. |
Валасевіч І.В.
Настаўнікі ВМА |
||||
Фарміраванне і развіццё функцыянальнай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры як найважнейшая ўмова павышэння якасці адукацыі.
|
Сакавік |
Круглы стол |
Навукова-метадычны блок: 1.Фарміраванне ў вучняў чытацкай граматнасці як кампанента функцыянальнай граматнасці сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова і літаратура». 2.Выкарыстанне інавацыйных форм і метадаў інтэнсіфікацыі навучання (кейс-метад, дэбаты, дыскусіі, гульнявыя метады і інш.) на ўроках беларускай мовы і літаратуры як інструмент фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў. 3.Формы, метады і прыёмы фарміравання і развіцця чытацкай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Вучэбна-метадычны блок: 1.Выкарыстанне тэкстаў новай прыроды (інтэрнэт-публікацыі, мультымедыйныя прэзентацыі, інтэрактыўная інфаграфіка) як рэсурсу фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў. 2.Патэнцыял інструментаў візуалізацыі тэксту (схемы, дыяграмы, інтэлект-карты, інфаграфіка) у развіцці метапрадметных кампетэнцый вучняў як асновы функцыянальнай адукаванасці.
Практычны блок: Аналіз выкарыстання практыка-арыентаваных заданняў па беларускай мове і літаратуры як сродку фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў (з вопыту работы настаўнікаў).
|
Лойша Т.В.
Валасевіч І.В.
Малаш М.А.
Ясюкевіч Ю.С.
Юшкевіч А.В.
Настаўнікі ВМА
|
Кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні па беларускай мове і літаратуры як сродак фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў
|
Май |
Круглы стол |
Навукова-метадычны блок: 1.Асноўныя прынцыпы фарміравання функцыянальнай адукаванасці: метапрадметнасць, практыка-арыентаванасць, функцыянальнасць, сітуатыўнасць, інтэгратыўнасць, каманднае ўзаемадзеянне, уключэнне ў праектную дзейнасць. Кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні па беларускай мове і літаратуры як сродак фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў. 2.Асноўныя прыметы кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў: міжпрадметнасць зместу і выніку атрыманага пры выкананні задання; інструктыўнасць, варыятыўнасць выніку і/або яго формы прадстаўлення, самастойнасць выканання. Вучэбна-метадычны блок: 1.Пяцікампанентная структура кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў: стымул (уводзіць у праблему і матывуе на яе выкананне); фармулёўка задання (дзейнасць вучня, неабходная для выканання задання); крыніца інфармацыі (матэрыял для выканання задання); бланк для выканання задання задае структуру прад'яўлення навучэнцам выніку сваёй дзейнасці па выкананні задання; інструмент ацэньвання (шкала крытэрыяў і паказчыкаў і інш.). 2.Метадычныя асаблівасці прымянення кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў.
3.Арганізацыя і правядзенне абавязковага экзамену па беларускай мове па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Практычны блок: Вучэбна-дзелавая гульня «Нормы ацэньвання творчых прац. Віды моўных, граматычных памылак. Памылкі ў змесце». |
Снацкая І.І. Маркевіч К.Г. Санько Г.В.
Кукула М.І.
Снацкая І.І. Лойша Т.В.
Станілка Д.Э., Юшкевіч А.В.
Снацкая І.І.
Настаўнікі ВМА |
Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне выкладання прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» |
Жнівень |
Семінар |
Навукова-метадычны блок: 1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу на ІІ і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, асаблівасці выканання іх патрабаванняў у новым навучальным годзе. 2. Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2025/2026 навучальным годзе. 3. Правілы бяспекі арганізацыі адукацыйнага працэсу, арганізацыі выхаваўчага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Вучэбна-метадычны блок: 1. Аналіз вынікаў экзаменаў па прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. 2. Аналіз работы МА за 2024/2025 навучальны год. Арганізацыя і змест метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў 2025/2026 навучальным годзе з улікам рэкамендацый міністэрства адукацыі і аналізу вынікаў мінулага навучальнага года. 3. Змест абноўленых вучэбных праграм па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура». Практычны блок: 1. Разгляд і абмеркаванне тэм па самаадукацыі. 2. Абмеркаванне каляндарна-тэматычнага планавання. 3. Арганізацыя і планаванне работы з высокаматываванымі вучнямі па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура». |
Снацкая І.І.
Снацкая І.І.
Ясюкевіч Ю.С.
Снацкая І.І.
Снацкая І.І.
Лойша Т.В.
Настаўнікі ВМА Настаўнікі ВМА Настаўнікі ВМА |
30.08.2024 - Паседжанне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
30.08.2024 адбылося чарговае паседжанне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. На паседжанні былі падведзены вынікі работы метадычнага аб’яднання за 2023/2024 навучальны год, пастаўлены мэты і задачы на 2024/2025 навучальны год, разгледжаны тэмы па самаадукацыі. Педагогі актыўна абмеркавалі арганізацыю і планаванне работы з адаронымі вучнямі. Таксама прааналізавалі вынікі экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і цэнтралізаванага экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, абмеркавалі напрамкі ўдасканалення падрыхтоўкі вучняў. Пазнаёміліся з нарматыўным прававым і вучэбна-метадычным забеспячэннем адукацыйнага працэсу па прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», правілах бяспекі арганізацыі адукацыйнага працэсу, арганізацыі выхаваўчага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
28.10.2024 - Паседжанне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
28.10.2024 Паседжанне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Тэма: Сучасныя вучэбныя заняткі па беларускай мове і літаратуры ў кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў.
У рамках паседжання былі разгледжаны наступныя пытанні:
1.Паняцце функцыянальнай граматнасці. Вынікі даследавання НДЯА;
2. Фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры з дапамогай сучасных, у тым ліку інфармацыйна-камп’ютарных, тэхналогій і метадаў навучання (развіццё крытычнага мыслення, «адкрытая прастора», шматмерныя дыдактычныя інструменты, праблемнае навучанне і інш.);
3.Рэалізацыя міжпрадметных сувязяў беларускай мовы і літаратуры з мэтай фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў;
4.Выкарыстанне праектна-даследчай дзейнасці на ўроках беларускай мовы і беларускай літаратуры ў кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў;
5.Прэзентацыя ўласных педагагічных ідэй і знаходак, якія садзейнічаюць фарміраванню функцыянальнай граматнасці вучняў.