Урачыстае адкрыццё музейнай экспазіцыі “Лёсу палатно”
3 лістапада 2023 года адбылося ўрачыстае адкрыццё музейнай экспазіцыі “Лёсу палатно”. Да святочнай цырымоніі далучыліся намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна Грыцкевіч Жанна Анатольеўна і намеснік кіраўніка па асноўнай дзейнасці ДУ “Вучэбна-метадычны кабінет” Герасімовіч Таццяна Уладзіміраўна.
Першымі наведвальнікамі экспазіцыі сталі ўдзельнікі школьнага батлеечнага тэатра “Тралялёначка”, выхаванцы прышкольнага лагера і дзіцячага садку.
Пра музейную экспазіцыю “Лёсу палатно”
Профіль: комплексны.
Адрас: Гродзенская вобласць, г.Гродна, вул. Ф.Багушэвіча, 24, 230022.
Музейная экспазіцыя “Лёсу палатно” – гэта сінтэз навукі і мастацтва, куточак беларускасці, нацыянальных абрадаў, сакральных ведаў аб спадчыне беларускага народа.
Экспазіцыя паведамляе аб адметнасцях падзелу тэрыторыі Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX стст. у адпаведнасці з гістарычнымі, этнакультурнымі і лінгвістычнымі крытэрыямі на пэўныя рэгіёны, раскрывае таямніцы вырошчвання і апрацоўкі лёну на тэрыторыі Беларусі, распавядае аб самым распаўсюджаным і старажытным відзе народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – ткацтве, а таксама аб асаблівасцях вырабу і нашэння нацыянальных касцюмаў у пэўных рэгіёнах краіны.
Музейная экспазіцыя “Лёсу палатно” аб'ядноўвае музейныя экспанаты, сабраныя з розных раёнаў Гродзенскай вобласці: Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Зэльвенскага. Крытэрыем адбору прадметаў для экспазіцыі з'явіліся камунікатыўныя ўласцівасці музейнага прадмета — інфарматыўнасць, экспрэсіўнасць, атрактыўнасць.
Над стварэннем музейнай экспазіцыі працавалі:
Ніцкая Людміла Уладзіміраўна – дырэктар школы.
Шаціло Святлана Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, – збор экспанатаў.
Бітук Аксана Тадэвушаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, – кіраўнік творчай групы.
Макарчык Ганна Мар’янаўна, педагог дадатковай адукацыі, –
дызайнерскае афармленне.
Барбух Юлія Анатольеўна, настаўнік пачатковых класаў, –
выраб лялек і пашыў нацыянальных касцюмаў.
Слонім Андрэй Васільевіч – майстар апрацоўшчык.
Год адкрыцця музейнай экспазіцыі: 3 лістапада 2023 года.
Музейны фонд складаецца з наступных калекцый: прадметы побыту і этнаграфіі, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, беларускія нацыянальныя строі, копіі фотаздымкаў.
Патэнцыял музейнай экспазіцыі выкарыстоўваецца ў працэсе ажыццяўлення эксперыментальнай, інавацыйнай, навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай дзейнасці.
Асноўныя напрамкі дзейнасці музейнай экспазіцыі: пошукава-даследчая, экскурсійная, фондавая, культурна-асветніцкая.
Аўтары: Каханоўская Ганна Мікалаеўна і Малашэня Ганна Валянцінаўна
Музейная экспазіцыя “Лёсу палатно” прапануе наведвальнікам наступныя экскурсіі:
«Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стст.»;
«Прадзенне і ткацтва»;
«Беларускі нацыянальны строй»;
«Куфар у вясельнай абраднасці».
Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:
- ткацкі станок (кросны), пачатак ХХ ст.;
- сукала, першая палова ХХ ст.;
- мяліца, першая палова ХХ ст.;
- калаўрот, першая палова ХХ ст.;
- куфар, першая палова ХХ ст.;
- прас вугальны, першая палова ХХ ст.;
- матавіла, першая палова ХХ ст.;
- рубель і валок, першая палова ХХ ст.;
- прасніца, першая палова ХХ ст.;
- рушнікі даматканыя вышываныя, прыкладна 1950 г.;
- посцілкі даматканыя, прыкладна 1950 г.;
- палатно даматканае, лён, другая палова ХХ ст.;
- падзоры і фіранкі для ложка, прыкладна 1950 г.
Экспазіцыі музея
Экспазіцыя « Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стст.» знаёміць з падзелам тэрыторыі Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стст. на пэўныя рэгіёны ў адпаведнасці з гістарычнымі, этнакультурнымі і лінгвістычнымі крытэрыямі.
Экспазіцыя «Беларускія нацыянальныя строі» распавядае аб адметнасцях і асаблівасцях строяў пэўных этнаграфічных рэгіёнаў.
Экспазіцыя «Прадзенне і ткацтва» адлюстроўвае працэс апрацоўкі лёну, вырабу нітак і тканіны; у экспазіцыі прадстаўлены прадметы неабходныя для названага працэсу.
Экспазіцыя «Куфар у абраднай вясельнасці» знаёміць з роляй куфра ў абраднай вясельнасці і яго роляй у жыцці тагачаснай жанчына. У куфры змешчаны прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Сардэчна запрашаем наведаць музейную экспазіцыю “Лёсу палатно”!
Кантакты: +375298806807 (Кацярына Баляславаўна)