Мерапрыемства ў рамках тыдня пачатковых класаў
22.02.202321.02.2023 у міжнародны дзень роднай мовы вучні трэціх класаў нашай школы правялі пад дэвізам "Гучы, мая родная мова!"
У рамках другога дня пачатковых класаў хлопчыкам і дзяўчынкам давялося паўдзельнічаць у разнастайных цікавых мерапрыемствах. Гульня "Гавары па-беларуску" дала магчымасць сустрэцца з госцем, у якога неабходна было назваць усе рэчы на роднай мове. Гэта аказалася не так проста. Конкурс "Слоўнік у малюнках" дапамог знайці лепшых знаўцаў беларускіх слоў у кожным класе. Не абышлося і без практычных заданняў. Хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі воблака слоў "Беларуская мова".
Самыя актыўныя былі адзначаны падзякамі і граматамі.
Напрацягу дня вучні прымалі ўдзел у конкурсе "Пошта Дзеда Словаведа", дзе неабходна бло вызначыць лексічнае значэнне слоў, якія яны рэдка чуюць у паўсядзённым жыцці. Вынікі конкурсу будуць падведзены ў хуткім часе.