Дзень роднай мовы

21.02.2024

Шасцікласнікі раніцай павіншавалі настаўнікаў і вучняў з Днём роднай мовы і ўручылі невялікія пазітыўныя выказванні і прывітанні.
Таксама было прапанавана ўзнавіць веды маўленчага этыкету і запісаць на беларускай мове формулы прывітання, прабачэння, згоды. Тэст на ветлівасць усе прайшлі на выдатна.
Не абышлося і без беларускага караоке....

Сёння ў вучняў 7"Ж" і 7"З" класа прайшла акцыя "Маё любімае слова па-беларуску". Адказы былі розныя: каханне, маці, сябар …

 

 

Гродзенскі абласны дыктант

 

 

У 5Б класе прайшла віктарына "Любі, шануй, ведай роднае слова". Вучні прайшлі 16 этапаў, звязаных з пытаннямі беларускай мовы. За кожнае правільна выкананае заданне яны атрымлівалі літару. З усіх літар пяцікласнікі склалі выраз ЛЮБІЦЕ РОДНУЮ МОВУ!

У межах Тыдня беларускай мовы і літаратуры, з мэтай выяўлення і падтрымкі творчых, мастацка-эстэтычных здольнасцей выхаванцаў 21.02.2024 прайшоў конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Вучні 6 “Е”, 7 “Л”, 7 "Ж", 8 "Г" класаў намалявалі любімых герояў, сюжэты з твораў, зрабілі пейзажныя замалёўкі, якія найбольш запомніліся.
Малюнкі былі прадстаўлены на выставе дзіцячых работ у кабінетах № 237, 235. Самі дзеці атрымалі задавальненне, а дарослыя ацанілі якасць выканання.