Мерапрыемствы ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры

22.02.2024

Конкурсная праграма "Гаворым па-беларуску"

21 лютага 6 “Л” клас прыняў удзел у конкурснай праграме "Гаворым па-беларуску". Дзяўчынкі і хлопчыкі з задавальненнем выконвалі заданні: перакладалі словы на беларускую мову, разгадвалі рэбусы, адгадвалі загадкі, чыталі вершы на памяць. На працягу ўсяго мерапрыемства прысутнічаў дух спаборніцтва і панаваў святочны настрой. Вучні засталіся задаволенымі і атрымалі шэраг станоўчых уражанняў.
Вусны часопіс "Чароўныя напевы роднай мовы", прысвечаны тыдню беларускай мовы і літаратуры.
Падчас мерапрыемства вучні 6 “М” класа паспрабавалі сябе ў якасці перакладчыкаў, паэтаў, тлумачылі значэнне слоў, выразна чыталі верш пра родную мову, разгадвалі рэбусы, шарады. Было цікава і пазнавальна.
"Пачнём дзень па-беларуску" - менавіта пад такім дэвізам прайшлі вясёлыя і гаманкія фізкультхвілінкі ў 5-х класах.
Так сама была падрыхтавана кніжная выстава, прысвечаная творчасці пісьменнікаў- юбіляраў.