Чацвёрты дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры
22.02.202422 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў 5 "С" класе прайшла гульня-падарожжа "Ці ведаеш сваю мову?" Вучні з задавальненнем адказвалі на цікавыя пытанні, перакладалі з рускай мовы на беларускую, разгадвалі рэбусы, шукалі "лішнія словы". Пяцікласнікі даведаліся шмат цікавага і з карысцю правялі час. Завяршыўся конкурс добрымі пажаданнямі для сяброў-аднакласнікаў.
У 5 "Н" адбылася інтэлектуальная гульня "Пагуляем ў роднае слова".
А аматары беларускай паэзіі сабраліся на конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных роднай мове.