Пяты дзень Тыдня беларускай мовы
23.02.2024Завяршыўся творчы конкурс воблакаў слоў, які быў прысвечаны Тыдню роднай мовы. Самыя прыгожыя і мілагучныя, душэўныя і шчырыя словы нашай роднай мовы ўдзельнікі змаглі сабраць у яркія воблакі слоў. За актыўнасць вучні атрымалі віншавальныя паштоўкі і пачастунак.
У 9А класе адбылося мерапрыемства "Свята для сэрца", прысвечанае пісьменнікам-юбілярам 2023/2024 навучальнага года (В.Быкаў, Я.Янішчыц, А.Куляшоў, А. Міцкевіч і інш.). Дзевяцікласнікі самастойна падрыхтавалі сцэнарый, расказвалі вершы паэтаў, намалявалі плакаты ў іх гонар, прэзентавалі асобы юбіляраў, а таксама выконвалі песні на вершы паэтаў. Мерапрыемства прайшло на высокім узроўні.
На працягу тыдня праводзіўся аўкцыён "Растлумач фразеалагізм - атрымай цукерку".
З задавальненнем вучні і настаўнікі ўзнаўлялі веды пра мудрыя каларытныя спалучэнні слоў.
Было весела, пазнавальна ды яшчэ і смачна.