УМО учителей белорусского языка и литературы

План работы вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры


 

Метадычная тэма на 2024/2025 навучальны год:

«Рэалізацыя задач Года якасці сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова»  і «Беларуская літаратура», у тым ліку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў».

Мэта: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка па пытаннях фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў сродкамі вучэбнага прадмета.

Задачы:

  • павысіць узровень валодання настаўнікамі сучаснай нарматыўнай прававой і вучэбна-метадычнай базай адукацыйнага працэсу, у тым ліку па пытаннях фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў сродкамі вучэбнага прадмета;
  • абагульніць тэарэтычныя асновы функцыянальнай адукаванасці і зрабіць агляд вопыту выкарыстання тэхналогій фарміравання фунцыянальнай адукаванасці вучняў;
  • садзейнічаць асэнсаванай зацікаўленасці настаўнікаў работай па фарміраванні функцыянальнай адукаванасці вучняў праз павышэнне ўзроўню самаадукацыі, вывучэнне і ўкараненне новых адукацыйных тэхналогій;
  • забяспечыць метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў.

 

 

ТЭМАТЫКА ПАСЕДЖАННЯЎ

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАГА АБ’ЯДНАННЯ

НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

Ў 2024/2025 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ

Тэматыка паседжанняў

Дата

Форма

Пытанні для абмеркавання

Адказныя

Сучасныя вучэбныя заняткі па беларускай мове і літаратуры ў кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці  вучняў

 

Кастрычнік

 Навучальны семінар

Навукова-метадычны блок:

1.Паняцце функцыянальнай граматнасці. Вынікі даследавання НДЯА.

2. Фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры з дапамогай сучасных, у тым ліку інфармацыйна-камп’ютарных, тэхналогій і метадаў навучання (развіццё крытычнага мыслення, «адкрытая прастора», шматмерныя дыдактычныя інструменты, праблемнае навучанне і інш.).

Вучэбна-метадычны блок:

1.Рэалізацыя міжпрадметных сувязяў 

беларускай мовы і літаратуры з мэтай фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў.

2.Выкарыстанне праектна-даследчай дзейнасці на ўроках беларускай мовы і беларускай літаратуры ў кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў.

Практычны блок:

Калейдаскоп педагагічных ідэй. Прэзентацыя ўласных педагагічных ідэй і знаходак, якія садзейнічаюць фарміраванню функцыянальнай граматнасці вучняў.

 

Снацкая І.І.

 

Лойша Т.В.

 

 

 

 

Малаш М.А.

 

Ясюкевіч Ю.С.

 

Настаўнікі ВМА

Эфектыўныя метады і прыёмы падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове, а таксама да выпускнога экзамену па вучэбным  прадмеце «Беларуская мова»  па  завяршэнні навучання і выхавання на  II ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Студзень

Семінар- практыкум

Навукова-метадычны блок:

1.Асаблівасці арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове. Структура тэста. Спецыфікацыя тэстаў.

2. Пераказ як форма экзамену. Віды пераказаў. Класіфікацыя пераказаў. Асаблівасці правядзення і напісання.

 

Вучэбна-метадычны блок:

1.Комплексны падыход пры актуалізацыі і сістэматызацыі ведаў, уменняў і навыкаў па арфаграфіі пры падрыхтоўцы да экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

2.Сучасныя падыходы да працы над пераказам пры падрыхтоўцы да выніковай атэстацыі па беларускай мове па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

3.Комплексная праца з тэкстам як аснова для падрыхтоўкі вучняў да экзамену па вучэбным прадмеце  «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Арганізацыя працы са зборнікам экзаменацыйных тэкстаў.

 

4.Падрыхтоўка вучняў да экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступеняў  агульнай сярэдняй адукацыі ў кантэксце фарміравання ў вучняў функцыянальнай граматнасці, у асаблівасці  чытацкай граматнасці.

 

Практычны блок:

 Стварэнне скарбонкі метадычных ідэй «Эфектыўныя метады і прыёмы падрыхтоўкі вучняў 9, 11 класаў да экзаменаў».

 

 

 

Снацкая І.І.

 

Санько Г.В.

 

 

 

 

 

 

Юшкевіч А.В.

 

 

 

Маркевіч К.Г.

 

 

 

Валасевіч І.В.

 

 

 

Настаўнікі ВМА

Фарміраванне і развіццё функцыянальнай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры як найважнейшая ўмова павышэння якасці адукацыі.

 

Сакавік

Круглы стол

Навукова-метадычны блок:

 1.Фарміраванне  ў вучняў чытацкай граматнасці як кампанента функцыянальнай  граматнасці  сродкамі вучэбных прадметаў  «Беларуская мова і літаратура».

 2.Выкарыстанне інавацыйных форм і метадаў інтэнсіфікацыі навучання (кейс-метад, дэбаты, дыскусіі, гульнявыя метады і інш.) на ўроках беларускай мовы і літаратуры як інструмент фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў.

3.Формы, метады і прыёмы фарміравання і развіцця чытацкай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Вучэбна-метадычны блок:

1.Выкарыстанне тэкстаў новай прыроды (інтэрнэт-публікацыі, мультымедыйныя прэзентацыі, інтэрактыўная інфаграфіка) як рэсурсу фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў.

2.Патэнцыял інструментаў візуалізацыі тэксту (схемы, дыяграмы, інтэлект-карты, інфаграфіка) у развіцці метапрадметных кампетэнцый вучняў як асновы функцыянальнай адукаванасці.

 

Практычны блок:

Аналіз выкарыстання практыка-арыентаваных заданняў па беларускай мове і літаратуры як сродку фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў (з вопыту работы настаўнікаў).

 

 

 

 

Лойша Т.В.

 

 

Валасевіч І.В.

 

 

Малаш М.А.

 

 

 

Ясюкевіч Ю.С.

 

 

Юшкевіч А.В.

 

 

 

Настаўнікі ВМА

 

 

Кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні па беларускай мове і літаратуры як сродак фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў

 

 

Май

Круглы стол

Навукова-метадычны блок:

1.Асноўныя прынцыпы фарміравання функцыянальнай адукаванасці: метапрадметнасць, практыка-арыентаванасць, функцыянальнасць, сітуатыўнасць, інтэгратыўнасць, каманднае ўзаемадзеянне, уключэнне ў праектную дзейнасць. Кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні па беларускай мове і літаратуры як сродак фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў.

2.Асноўныя прыметы кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў: міжпрадметнасць зместу і выніку атрыманага пры выкананні задання; інструктыўнасць, варыятыўнасць выніку і/або яго формы прадстаўлення, самастойнасць выканання.

Вучэбна-метадычны блок:

1.Пяцікампанентная структура кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў: стымул (уводзіць у праблему і матывуе на яе выкананне); фармулёўка задання (дзейнасць вучня, неабходная для выканання задання); крыніца інфармацыі (матэрыял для выканання задання); бланк для выканання задання задае структуру прад'яўлення навучэнцам выніку сваёй дзейнасці па выкананні задання; інструмент ацэньвання (шкала крытэрыяў і паказчыкаў і інш.).

2.Метадычныя асаблівасці прымянення кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў.

 

3.Арганізацыя і правядзенне абавязковага экзамену па беларускай мове па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Практычны блок:

Вучэбна-дзелавая гульня «Нормы ацэньвання творчых прац. Віды моўных, граматычных памылак.  Памылкі ў змесце».

 

Снацкая І.І.

Маркевіч К.Г.

Санько Г.В.

 

 

 

 

 

Кукула М.І.

 

 

Снацкая І.І.

Лойша Т.В.

 

 

 

 

Станілка Д.Э., Юшкевіч А.В.

 

 

Снацкая І.І.

 

 

Настаўнікі ВМА

Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне выкладання прадметаў «Беларуская мова»  і «Беларуская літаратура»

Жнівень

Семінар

Навукова-метадычны блок:

1.     Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі,

іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу на ІІ і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, асаблівасці выканання іх патрабаванняў у новым навучальным годзе.

2.     Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае

забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2025/2026 навучальным годзе.

3.     Правілы бяспекі арганізацыі адукацыйнага

працэсу, арганізацыі выхаваўчага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

                   Вучэбна-метадычны блок:

1.     Аналіз вынікаў экзаменаў па прадмеце

«Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

2.     Аналіз работы МА за 2024/2025 навучальны

год. Арганізацыя і змест метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў 2025/2026 навучальным годзе з улікам рэкамендацый міністэрства адукацыі і аналізу вынікаў мінулага навучальнага года.

3.     Змест абноўленых вучэбных праграм па

вучэбных прадметах «Беларуская мова»  і «Беларуская літаратура».

Практычны блок:

1.     Разгляд і абмеркаванне  тэм па самаадукацыі.

2.     Абмеркаванне каляндарна-тэматычнага

планавання.

3.     Арганізацыя і планаванне работы з

высокаматываванымі вучнямі па вучэбных прадметах «Беларуская мова»  і «Беларуская літаратура».

 

Снацкая І.І.

 

 

 

Снацкая І.І.

 

Ясюкевіч Ю.С.

 

 

Снацкая І.І.

 

Снацкая І.І.

 

 

 

Лойша Т.В.

 

Настаўнікі ВМА

Настаўнікі ВМА

Настаўнікі ВМА

 

свернуть

30.08.2024 - Паседжанне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры


30.08.2024 адбылося чарговае паседжанне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. На паседжанні былі падведзены вынікі работы метадычнага аб’яднання за 2023/2024 навучальны год,  пастаўлены  мэты і  задачы на 2024/2025 навучальны год, разгледжаны тэмы па самаадукацыі. Педагогі актыўна абмеркавалі  арганізацыю і планаванне работы з адаронымі вучнямі.  Таксама прааналізавалі вынікі экзамену па вучэбным прадмеце  «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання ІІ ступені  агульнай сярэдняй адукацыі і цэнтралізаванага  экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання ІІІ ступені  агульнай сярэдняй адукацыі, абмеркавалі  напрамкі ўдасканалення падрыхтоўкі вучняў. Пазнаёміліся з нарматыўным прававым і вучэбна-метадычным забеспячэннем адукацыйнага працэсу па  прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»,  правілах бяспекі арганізацыі адукацыйнага працэсу, арганізацыі выхаваўчага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

 

 

свернуть

28.10.2024 - Паседжанне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры


28.10.2024 Паседжанне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Тэма: Сучасныя вучэбныя заняткі па беларускай мове і літаратуры ў кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці  вучняў.

У рамках паседжання былі разгледжаны наступныя пытанні:

1.Паняцце функцыянальнай граматнасці. Вынікі даследавання НДЯА;

2. Фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры з дапамогай сучасных, у тым ліку інфармацыйна-камп’ютарных, тэхналогій і метадаў навучання (развіццё крытычнага мыслення, «адкрытая прастора», шматмерныя дыдактычныя інструменты, праблемнае навучанне і інш.);

3.Рэалізацыя міжпрадметных сувязяў  беларускай мовы і літаратуры з мэтай фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў;

4.Выкарыстанне праектна-даследчай дзейнасці на ўроках беларускай мовы і беларускай літаратуры ў кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў;

5.Прэзентацыя ўласных педагагічных ідэй і знаходак, якія садзейнічаюць фарміраванню функцыянальнай граматнасці вучняў.

свернуть