Тыдзень роднай мовы стартаваў

19.02.2024

Тыдзень роднай мовы стартаваў. У першы дзень вучні і настаўнікі адправіліся ў паветранае падарожжа па краіне роднай мовы. Пасажырам былі выдадзены білеты вышэйшага ўзроўню. Удзельнікам абавязкова трэба мець добры настрой, адкрытае сэрца, багаж ведаў. Пры пасадцы атрымаць выдатныя адзнакі, шматлікія яркія ўражанні і станоўчыя эмоцыі. Выдатнага палёту!

Падчас гульні-падарожжа "Ці ведаеш ты сваю мову?" вучні 6 “В”, 6 “Е” класаў з дапамогай матчынага слова раскрылі шматграннасць і прыгажосць беларускай мовы, а з дапамогай творчых здольнасцей вучні паказалі любоў і павагу да роднага слова!

У 9 «Д» класе прайшла гульня-падарожжа пад назвай «Ці ведаеш ты сваю мову?». Дзяцей чакаў маршрут, па якім яны крочылі з вялікім задавальненнем і цікавасцю. Успомнілі некаторыя прыказкі, гулялі ў перакладчыкаў. Кожны з прыпынкаў выявіў у вучняў рознабаковасць, лагічнасць і ўменне працаваць у дружнай камандзе. Асабліва спадабаліся дзевяцікласнікам рэбусы.

У 7В класе прайшоў марскі бой "Скарбы роднай зямлі". Вучні хутка знайшлі ўсе караблі, адказваючы на прапанаваныя пытанні з розных раздзелаў мовазнаўства.

Пачаўся чэлендж "Алфавіт маёй мовы". На працягу тыдня вучні будуць пісаць на дошцы любімыя беларускія словы на выбраную літару алфавіта.

А вы калі-небудзь спрабавалі вымавіць скорагаворкі па-беларуску хутка і выразна? Абавязкова паспрабуйце! У 8"Б" класе сёння атрымалася цікавая і вясёлая батл-размінка "Скорагаворкі".